Joomla Templates and Joomla Extensions by JoomlaVision.Com
Дзяржаўная палітыка не спрыяе, каб мову ведалі добра

Дзяржаўная палітыка не спрыяе, каб мову ведалі добра 

6 студзеня ў Магілёве абласная арганізацыя Таварыства беларускай мовы зладзіла штогадовае інтэлектуальнае спаборніцтва для школьнікаў «Беларускае пяціборства».Праходзіла яно традыцыйна ў Магілёўскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Куляшова. З адміністрацыяй навучальнай установы ТБМ мае пісьмовую дамоўленасьць на правядзеньне тут свайго спабору.

Падрабязней

Аварыя на водаправодзе ў Магілёве

Аварыя на водаправодзе ў Магілёве 

У выніку аварыі быў цалкам затопленым раней выкапаны катлаван. Тэрыторыя будоўлі нагадвае возера, а вада ўжо падтапляе прылеглую дарогу.

Падрабязней

"Грамадскі магістрат" запрашае магілёўцаў вызначыць Чалавека і Падзею году 

Грамадзянская ініцыятыва "Грамадскі магістрат" у межах штогадовай прэміі "Грамадскага магістрату" запрашае гараджан Магілёва паўдзельнічаць у вызначэньні лаўрэатаў прэміі па намінацыях  "Чалавек году" ды "Падзея году".Зацікаўленыя жыхары гораду могут даслаць свае прапановы на электронны адрас  mail@mahistrat.org да 25 студня 2013 году з пазначэньнем "Прэмія". Пераможцы паводле прапановаў будуць абвешчаныя 28 студзеня 2013 году пад час сьвяткаваньняў гадавіны наданьня Магілёву магдебургскага права.

Падрабязней

Магілёўцаў запрашаюць паўдзельнічаць у праекце «Магілёў - культурная сталіца СНД і Беларусі-2013»

Магілёўцаў запрашаюць паўдзельнічаць у праекце «Магілёў - культурная сталіца СНД і Беларусі-2013» 

  У Магілёве стартаваў гарадскі праект, закліканы стымуляваць удзел грамадзян і грамадскіх аб'яднанняў у распрацоўцы і правядзенні мерапрыемстваў у сувязі з абвяшчэннем Магілёва культурнай сталіцай СНГи Беларусі 2013 года. Як паведаміў БелаПАН каардынатар грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі» па магілёўскаму рэгіёне Юры Стукалаў, абвешчаны праект рэалізуецца Міжнародным аб'яднаннем беларусаў свету (ЗБС) «Бацькаўшчына» і Магілёўскім гарвыканкамам.

Падрабязней

Гучная справа ў Магілёве: наркабарон апраўданы, кур'еру далі 11 гадоў

Гучная справа ў Магілёве: наркабарон апраўданы, кур'еру далі 11 гадоў 

Гэта гісторыя прагрымела яшчэ ў пачатку верасня 2010 года. Перавозілася рэкордная для Беларусі партыя - каля 28 кілаграм найчыстага гераіну.Пад Дуброўна, на пункце спагнання мытных пошлін «Рэдзькі» спынілі і праверылі «Опель Астра». Машына ехала з Расеі. Кіроўцу «распрацоўвалі» паўгода, паведамляе «Еўрарадыё».У бакавых панэлях задняга пасажырскага сядзення выявілі... каля 200 цыбулін. Аказалася, што гэта замаскіраваны гераін: парашок запаялі ў поліэтыленавыя шарыкі і абляпілі шалупінай цыбулі, была нават каранёвая сістэма.

Падрабязней

Выратавалі ката, што прасядзеў 4 дні ў зачыненай машыне

Выратавалі ката, што прасядзеў 4 дні ў зачыненай машыне 

  "Вызваліце кацяняці", "Не мучайце жывёла", - з такімі заявамі чуллівыя грамадзяне атакавалі міліцыю і МНС. Пра тое, што жывёла знаходзіцца ў машыне не першы дзень, казалі плакаты, расклееныя жыхарамі на шкле аўтамабіля. Кацяня паспеў прыцягнуць да сябе ўсеагульную ўвагу. Адбылося гэта ў Магілёве, у двары дома № 54 па вуліцы Чалюскінцаў, - паведамляе МНС. Адчыніць машыну без гаспадара ратавальнікі не мелі права. "Гаспадар, адгукніцеся!", - Заклікалі неабыякавыя грамадзяне. І вось праз пару гадзін МНС паведаміла: гаспадара аўто атрымалася адшукаць праз "аднакласнікі". Кацяня ж праседзеў зачыненым ў аўтамабілі 4 дні. 

Падрабязней

Кіроўца Opel збіў двух падлеткаў на пешаходным пераходзе і ўцёк

Кіроўца Opel збіў двух падлеткаў на пешаходным пераходзе і ўцёк 

7 студзеня каля 20.30 кіроўца Opel Vectra ў Магілёве здзейсніў наезд на двух падлеткаў і схаваўся з месца здарэння.Як паведамілі  ў прэс-службе УДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама, 23-гадовы кіроўца, рухаючыся па вуліцы Крупскай, на рэгуляваным пешаходным пераходзе здзейсніў наезд на двух непаўналетніх, якія перходзілі праезную частку і уцёк з месца ДТЗ. Па папярэдніх дадзеных, дзеці пераходзілі дарогу на зялёны сігнал святлафора. У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў кіроўца, які уцёк з месца ДТЗ, быў затрыманы.

Падрабязней

У Магілёве прэзэнтавалі старадрук 17 стагодзьдзя

У Магілёве прэзэнтавалі старадрук 17 стагодзьдзя 

5 студзеня ў Магілёўскай ратушы Музэй гісторыі Магілёва прэзэнтаваў грамадзкасьці набытую на ахвяраваньні кнігу Казіміра Семяновіча «Вялікае мастацтва артылерыі». Старадрук 17 стагодзьдзя, паводле дырэктара музэю Аляксея Бацюкова, прыдбаны ў прыватнага калекцыянэра на сабраныя талакой 15 тысяч эўра. У Беларускіх дзяржаўных установах ніводнага экзэмпляра кніг Семяновіча да 2012 году не было.

Падрабязней

Магілёўская прадпрымальніца адбараніла права на працу

Магілёўская прадпрымальніца адбараніла права на працу 

Гаспадарчы суд Магілёўскай вобласці прызнаў неправамернай пастанову ўладальнікаў гандлёвага цэнтра «Прэстан».Напрыканцы 2011 года ўладальнікі цэнтра адмовіліся падаўжаць дамову арэнды з прадпрымальніцай Людмілай Крыловіч у адплату за актыўнасць у абароне правоў ды інтарэсаў арандатараў, якія гандлююць у гэтым цэнтры.

Падрабязней

Магілёўскія ўлады хочуць адабраць у пратэстантаў частку зямлі

Магілёўскія ўлады хочуць адабраць у пратэстантаў частку зямлі 

Адпаведны ліст з магілёўскага гарвыканкаму атрымаў пастар і біскуп незарэгістраванай пратэстанцкай царквы “Хрысціяне веры евангельскай” Віталь Радчанка. У лісце гаворыцца, што плот каля дому, які месіцца па вуліцы Мяшчанскія палосы, 21, дзе жыве сям’я Радчанкі, а таксама адбываюцца набажэнствы, неабходна знесці да 1 лютага 2013 года. Адмоўлена ў прадастаўленні зямельнага ўчастка ў сувязі з тым, што ён перададзены гораду для іншага выкарыстання.

Падрабязней

1 2 3 4 5

Уваход на сайт

"У XXI стагоддзі беларуская мова стане мовай Еўрасаюза"

PDFДрукE-mail

Навіны - Беларусь

Рейтинг пользователей: / 0
ХудшийЛучший 
У XXI стагоддзі беларуская мова стане мовай Еўрасаюза, лічыць старшыня ГА "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" Алег Трусаў. Такое меркаванне ён выказаў 26 чэрвеня ў Мінску на прэс-канферэнцыі, прысвечанай 20-годдзю заснавання грамадскага аб'яднання.
Як адзначыў Трусаў, 27 чэрвеня 1989 года ў Мінску адбыўся устаноўчы сход ТБМ, а праз тры месяцы арганізацыя была зарэгістравана Вярхоўным Саветам БССР. Практыка паказала жыццеўстойлівасць аб'яднання, легальная і законная дзейнасць якога адпавядае карэнным патрэбам нацыі, падкрэсліў Трусаў.

Ён нагадаў, што ТБМ з'яўляецца адной з нямногіх арганізацый, сімволіка якіх уключае герб "Пагоня" і бел-чырвона-белую стужку. Паводле яго слоў, аб'яднанне з'яўляецца адзіным, якое выпускае дзве газеты: " Наша слова" і "Новы час", што выдаюцца разавым тыражом не менш як 7 тысяч асобнікаў, уключаны ў афіцыйны падпісны каталог і распаўсюджваюцца па ўсім свеце.

Аб'яднанне складаецца з 5 тысяч актыўных членаў (у тым ліку амаль 500 замежных грамадзян) і каля 20 тысяч прыхільнікаў, якія аб'яднаны амаль у 60 рэгіянальных структур, уключаючы арганізацыі ва ўсіх буйных гарадах Беларусі і шэрагу замежных краін.

За 20 гадоў ТБМ выдала больш за 50 кніг і брашур, каля 100 календароў, мастацкіх канвертаў і паштовак у гонар вядомых дзеячаў і слаўных падзей беларускай гісторыі і культуры.

Да найважнейшых дасягненняў аб'яднання за 20 гадоў старшыня аднёс стварэнне незалежнага спадарожнікавага канала "Белсат" , пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы, а таксама яе станаўленне як сродку зносін гарадской эліты і моладзі. Паводле яго слоў, ідзе змена пакаленняў і да ўлады прыходзяць "дзеці перабудовы" — выхаванцы ТБМ. Адзін з іх — Павел Латушка — нядаўна прызначаны міністрам культуры, адзначыў лідэр аб'яднання. Як лічыць Трусаў, дзякуючы намаганням ТБМ ёсць надзея, што ў наступным годзе будуць унесены змяненні ў Закон аб мовах, якія дазволяць забяспечыць рэальную роўнасць дзвюх дзяржаўных моў краіны.

Ён паведаміў, што ў межах святкавання 20-годдзя ТБМ выпушчаны значкі, кішэнныя календары, буклеты, паштовыя канверты, выдадзены летапіс аб'яднання і святочныя нумары яго газет, прайшлі ўрачыстае пасяджэнне рады, а таксама навукова-практычная канферэнцыя "Сучасны стан беларускай мовы".

БелаПАН

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць